Грамадства

У Мінску запусцяць дадатковыя аўтобусы для ўдзельнікаў і гасцей энергетычнага і экалагічнага форуму

Фота з архіва 26 кастрычніка, Мінск . Для транспартнага абслугоўвання ўдзельнікаў і гасцей ХХХ Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму ENERGY EXPO, які пройдзе з 27 па 30 кастрычніка ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры, арганізуюць часовыя аўтобусныя маршруты. Аб гэтым са спасылкай на ДП «Мінсктранс».

У перыяд работы форуму будуць курсіраваць аўтобусы №912Э «ст.м. «Акадэмія навук» — Міжнародны выставачны цэнтр» і №962Э «ст.м. «Пушкінская» — Міжнародны выставачны цэнтр». Маршруты будуць працаваць з 8.00 па 19.00 з інтэрвалам руху 15 мінут, а 30 кастрычніка — з 8.00 па 15.00 з інтэрвалам 20 мінут.

З актуальным раскладам руху можна азнаёміцца ў дзень паездкі ў раздзеле «Расклад гарадскіх і прыгарадных маршрутаў» на сайце «Мінсктранса».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»