Прэзідэнт

Лукашэнка разлічвае на прэферэнцыйны рэжым ЕАЭС для росту гандлю з Манголіяй

Фота з архіва 26 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звязвае перспектывы росту беларуска-мангольскага тавараабароту з часовым гандлёвым пагадненнем паміж ЕАЭС і Манголіяй, якое ўступіла ў сілу ў ліпені бягучага года. Аб гэтым ён заявіў на перагаворах у шырокім складзе з Прэзідэнтам Манголіі Ухнаагійн Хурэлсухам,

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларускія спажыўцы чакаюць з’яўлення на паліцах магазінаў мангольскага кашміру, вырабаў са скуры і шэрсці, іншай прадукцыі.

«У адпаведнасці з пагадненнем мытныя пошліны на гэтыя тавары абнулены. Вытворчым і гандлёвым прадпрыемствам трэба аператыўна скарыстацца гэтай перавагай. Прэферэнцыйны рэжым ЕАЭС — гэта новыя магчымасці і для нас на мангольскім рынку», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»