Ці можа ШІ замяніць журналіста, абмяркоўваюць на Інфармсавеце СНД у Санкт-Пецярбургу
3 чэрвеня, Санкт-Пецярбург . XXXIV пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў Садружнасці Незалежных Дзяржаў (Інфармсавета СНД) праходзіць у Санкт-Пецярбургу 3-5 чэрвеня. Удзел у Інфармсавеце СНД прымае генеральны дырэктар БЕЛТА Андрэй Мохар.
Тэма чарговага пасяджэння — «Штучны інтэлект і журналісцкая этыка». Удзельнікі з дзевяці краін абмяркоўваюць развіццё сучасных медыятэхналогій і пытанні, звязаныя з выкананнем этычных норм пры ўкараненні інтэлектуальных сістэм у сучасную журналісцкую работу.
Форум накіраваны на абмен вопытам выкарыстання ШІ ў рабоце вядучых медыя краін Садружнасці. Сваё бачанне абазначанага пытання прадставіць генеральны дырэктар БЕЛТА. Акрамя таго, адбудзецца прэзентацыя праектаў БЕЛТА, створаных з прымяненнем магчымасцей штучнага інтэлекту.






