Грамадства

Украінскі грамадскі дзеяч: Лукашэнка вельмі правільна вядзе дыялог з «гаспадарамі Зяленскага»

Дзмітрый Васілец. Скрыншот відэа Навіны сюжэта «Праект «У тэме» на YouTube-канале БЕЛТА » Украінскі эксперт заявіў аб падрыхтоўцы Польшчы і краін Балтыі да баявых дзеянняў «Гэта чыстае зло». Народны дэпутат Украіны аб перапахаванні астанкаў аднаго з лідараў нацыяналістаў 5 чэрвеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка як вопытны палітык вельмі правільна вядзе дыялог з тымі, хто стаіць за Уладзімірам Зяленскім. Такі пункт гледжання ў праекце БЕЛТА «У тэме» выказаў украінскі грамадскі дзеяч Дзмітрый Васілец.

«Прэзідэнт Беларусі як вопытны палітык вельмі правільна вядзе дыялог з гаспадарамі Зяленскага. І тлумачыць ім, што ў выпадку нападзення (на Беларусь. — Заўвага БЕЛТА) адказ можа быць нават тактычнай ядзернай зброяй», — сказаў Дзмітрый Васілец.

У сувязі з гэтым украінскі грамадскі дзеяч асобна спыніўся на важнасці непублічнай дыпламатыі, якая можа адыграць ролю ў прадухіленні магчымага ўзброенага канфлікту НАТА і Саюзнай дзяржавы. «Заходнія краіны, блок НАТА робяць сітуацыю вельмі небяспечнай, падводзячы яе да парога ядзернага канфлікту. Гэта выклікае пэўную трывогу, і без рэакцыі заставацца не можа. Усё гэта, я ўпэўнены, цудоўна разумеюць у беларускім Генштабе і сінхранізуюць дзеянні з Расійскай Федэрацыяй як стратэгічным саюзнікам», — падкрэсліў ён.

Размова таксама зайшла аб агрэсіўных заявах Кіева ў адрас Мінска, у тым ліку аб 500 патэнцыяльных цэлях на тэрыторыі Беларусі. Беларускі лідар, каменціруючы гэту заяву ў размове з журналістамі, падкрэсліваў: «Яны, можа, і вызначылі 500 цэлей. У нас ёсць адна цэль вельмі сур’ёзная з дакладнымі каардынатамі і зусім недалёка ад Беларусі. Гэта ж яны таксама разумеюць».

Дзмітрый Васілец канстатаваў, што цэлі на тэрыторыі Украіны не ўяўляюць сабой якой-небудзь каштоўнасці для блока НАТА, які стаіць за ўкраінскім кіраўніцтвам: «Нават калі там разнясуць усё ўздоўж і ўпоперак — натаўскаму генштабу абсалютна пляваць. Гэта тэрыторыя, на якой ідуць баявыя дзеянні. Для іх гэта прымальныя страты».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»