Беларусь і Туркменістан намецілі перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва
Фота з архіва 25 лістапада, Мінск . Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандр Церахаў правёў сустрэчу з намеснікам старшыні Кабінета міністраў — міністрам замежных спраў Туркменістана Рашыдам Мерэдавым, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Эканомікі дзвюх краін шмат у чым узаемадапаўняльныя: і беларускім, і туркменскім вытворцам ёсць што прапанаваць адзін аднаму. Беларусь удзяляе асаблівую ўвагу ўмацаванню ўзаемавыгадных сувязей з Туркменістанам, у тым ліку нарошчванню аб’ёмаў узаемнага гандлю.
Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця комплексу беларуска-туркменскіх адносін, перш за ўсё ў гандлёва-эканамічнай сферы, удзялілі асаблівую ўвагу планам па арганізацыі ў бліжэйшай перспектыве сумесных дзелавых мерапрыемстваў з мэтай паглыблення ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.




