Эканоміка

Бюджэтны працэс у Саюзнай дзяржаве будзе лічбавізаваны 

Фота з архіва 14 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар . Савет Міністраў СД 14 ліпеня прыняў пастанову «Аб лічбавізацыі бюджэтнага працэсу ў Саюзнай дзяржаве». Дакумент апублікаваны на сайце Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, .

Згодна з пастановай, выканаўцам работ па лічбавізацыі бюджэтнага працэсу ў Саюзнай дзяржаве вызначаны Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. Прадугледжана магчымасць прыцягнення сувыканаўцаў — расійскіх кампаній, якія маюць вопыт работы па аўтаматызацыі працэсаў выканання бюджэтаў рознага ўзроўню і ўзаемадзеяння бюджэтнай сістэмы з органамі Федэральнага казначэйства.

Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы будзе забяспечваць лічбавізацыю працэсаў па выкананні бюджэту СД, кантролі на ўсіх стадыях выканання бюджэту СД, падрыхтоўцы справаздач аб яго выкананні, якія забяспечваюць інфармацыйнае ўзаемадзеянне з дзяржаўнай інтэграванай інфармацыйнай сістэмай кіравання грамадскімі фінансамі «Электронны бюджэт» і аўтаматызаванай сістэмай дзяржаўнага казначэйства Міністэрства фінансаў Беларусі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»