У Беларусі намалацілі больш за 9,7 млн тон збожжа
Фота з архіва 9 кастрычніка, Мінск . Паводле аператыўных даных, у сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу і кукурузы 9,726 млн т. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Мінская вобласць намалаціла 2582 тыс. т, Гродзенская — 1913 тыс. т, Брэсцкая — 1806 тыс. т, Магілёўская — 1251 тыс. т, Гомельская — 1171 тыс. т, Віцебская — 1003 тыс. т.
Заарана пад сяўбу азімых збожжавых 1540 тыс. га — 103% ад плана. Азімых збожжавых на зерне пасеяна ўсімі рэгіёнамі краіны на 1435 тыс. га, што складае 96% ад плана.
Нарыхтавана сена — 621 тыс. т (87% ад плана), сенажу — 12 864 тыс. т (90%), сіласу — 13 887 тыс. т (68%), травяных кармоў — 7713 тыс. т кармавых адзінак (76%).
Кукуруза на сілас убрана з 70% плошчаў. Нарыхтавана льнотрасты 163 тыс. т ураджайнасцю 39 ц/га.
Цукровыя буракі ўбраны з 55 тыс. га — 51% ад плана. Накапана 2578 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 469 ц/га (Мінская вобласць — 976 тыс. т, Гродзенская — 899 тыс. т, Брэсцкая — 433 тыс. т, Магілёўская — 238 тыс. т, Віцебская — 20 тыс. т, Гомельская — 12 тыс. т).
Бульбы накапана 545 тыс. т (Мінская вобласць — 148 тыс. т, Магілёўская — 134 тыс. т, Брэсцкая — 106 тыс. т, Гродзенская — 60 тыс. т, Гомельская — 59 тыс. т, Віцебская — 38 тыс. т). Сярэдняя ўраджайнасць — 330 ц/га, што на 15 ц/га вышэй за леташнюю.
Агародніны, якая вырашчана ў адкрытым грунце, па краіне сабрана 91 тыс. т ураджайнасцю 322 ц/га, што на 27 ц/га вышэй за леташнюю. Убрана 55% плошчаў. Паднята зябліва на 70 тыс. га — 5% ад плана.





