МТЗ запусціў вытворчасць ліцейнага чыгуну
Скрыншот відэа МТЗ 9 кастрычніка, Мінск . У сталеліцейным цэху Мінскага трактарнага завода адкрылася новая вытворчасць. Укаранёна тэхналогія вырабу ліцейнага чыгуну з уласнай чыгуннай стружкі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МТЗ.
Раней стружка пасля механічнай апрацоўкі брыкетавалася і адгружалася за межы прадпрыемства. Цяпер арганізаваны замкнёны цыкл: стружка пераплаўляецца ў чыгунныя зліткі і выкарыстоўваецца ў шыхтаванні для атрымання новых адлівак.
Такое рашэнне дазваляе знізіць залежнасць ад пакупнога ліцейнага чыгуну і забяспечыць значны гадавы эканамічны эфект за кошт розніцы паміж закупачнай цаной і сабекоштам уласнай вытворчасці.






