Па праграме «Сямейны капітал» на 1 лістапада адкрыта 157,5 тыс. дэпазітных рахункаў — Мінпрацы
Фота з архіва 10 лістапада, Мінск . У Беларусі для шматдзетных сем’яў на 1 лістапада адкрыта 157,5 тыс. дэпазітных рахункаў па праграме «Сямейны капітал», з іх 82,7 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $826,9 млн, 74,8 тыс. дэпазітных рахункаў — на суму 2 млрд рублёў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Па стане на 1 лістапада прынята 104,8 тыс. рашэнняў на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу. З іх на паляпшэнне жыллёвых умоў — 79%, атрыманне медыцынскіх паслуг — 10%, адукацыю — 10%, набыццё тавараў для людзей з інваліднасцю — 1%.
У Мінпрацы нагадалі, што з 1 студзеня 2026 года памер сямейнага капіталу складае 35 505 рублёў. Ён назначаецца шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці.






