Па патрабаванні КДК сотавы аператар палепшыў умовы акцыі для кліентаў
Фота з архіва 29 чэрвеня, Мінск . Пасля ўмяшання Камітэта дзяржкантролю буйны сотавы аператар змяніў умовы акцыі з улікам інтарэсаў спажыўцоў паслуг, паведамілі БЕЛТА ў КДК.
У канцы мая аператарам сотавай сувязі МТС праз СМС-паведамленні прапанавана абанентам акцыя «Безліміт на поўнай скорасці», у рамках якой многім карыстальнікам запатрабаваных тарыфных планаў ініцыятыўна падключана дадатковая паслуга «Супер безліміт» (уключае зняцце абмежаванняў скорасці мабільнага інтэрнэту пры перавышэнні 30 ГБ за месяц).
Акцыя прадугледжвае бясплатнае карыстанне гэтай паслугай у першыя два месяцы, а пасля заканчэння гэтага тэрміна — атрыманне паслугі ўжо платна (па цане ад 3 да 9 рублёў за месяц). Пры гэтым згода абанентаў на прадаўжэнне платнага карыстання паслугай правіламі акцыі прадугледжана не была.
Камітэтам дзяржкантролю ва ўзаемадзеянні з Мінсувязі звернута ўвага аператара сувязі на тое, што такія правілы могуць пацягнуць непрадбачаныя расходы абанентаў, паколькі не кожны чытае СМС-паведамленні. Унесены прапановы, каб платная паслуга актывавалася толькі па запыце кліента.
У выніку МТС прынята рашэнне скарэкціраваць умовы рэкламнага мерапрыемства «Безліміт на поўнай скорасці». Цяпер тым абанентам, якім аператар ініцыятыўна падключыў акцыю, у апошні яе дзень будзе прапанавана накіраваць USSD-запыт для падключэння платнай паслугі «Супер безліміт». Пры яго адсутнасці платная паслуга аказвацца не будзе.
Раней па ініцыятыве КДК і МАРГ ужо былі ўнесены змяненні ў заканадаўства і выключана магчымасць падключэння паслуг даведачнага і забаўляльнага характару без ініцыятыўнага запыту карыстальніка. З улікам гэтай сітуацыі дзяржаўнаму органу-рэгулятару будуць унесены дадатковыя прапановы, накіраваныя на абарону правоў спажыўцоў паслуг сотавай сувязі.






