Грамадства

Падрыхтоўку XXXII кінафестывалю «Лістапад» абмеркавалі на нарадзе ва ўрадзе

Фота прэс-службы ўрада Беларусі 15 кастрычніка, Мінск . Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Пяткевіч 14 кастрычніка правяла рабочую нараду па пытаннях падрыхтоўкі XXXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Удзельнікі разгледзелі ключавыя аспекты арганізацыі будучага кінафоруму, у тым ліку прапановы па яго праграме і работу па падрыхтоўцы мерапрыемства.

Наталля Пяткевіч падкрэсліла значнасць кінафестывалю і здольнасць жанравай і тэматычнай разнастайнасці конкурсных фільмаў прыцягнуць шырокую аўдыторыю гледачоў. Асаблівая ўвага была ўдзлена падрыхтоўцы ўрачыстых цырымоній адкрыцця і закрыцця.

XXXII Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» пройдзе з 30 кастрычніка па 6 лістапада ў Мінску.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»