Грамадства

Каля 42 тыс. абітурыентаў падалі ўжо дакументы ў ВНУ Беларусі 

Фота з архіва 16 ліпеня, Мінск . У ВНУ Беларусі дакументы падалі ўжо каля 42 тыс. абітурыентаў, 17 ліпеня — апошні дзень прыёму дакументаў на бюджэт. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

«Асноўны этап уступнай кампаніі стартаваў ва ўстановах вышэйшай адукацыі 12 ліпеня — ВНУ пачалі прыём дакументаў як на бюджэт, так і на платную форму навучання. На гэты момант каля 42 тыс. абітурыентаў падалі дакументы ў беларускія ўніверсітэты», — праінфармавалі ў адукацыйным ведамстве.

Прыём дакументаў на бюджэт прадоўжыцца па 17 ліпеня ўключна. З 18 па 25 ліпеня пройдуць унутраныя ўступныя іспыты. Залічэнне на бюджэт завершыцца 27 ліпеня. Прыём дакументаў на платную форму прадоўжыцца да 1 жніўня, пры гэтым абітурыенты, якія здаюць унутраныя іспыты ў ВНУ, павінны падаць дакументы таксама па 17 ліпеня. Залічэнне платнікаў завершыцца 3 жніўня.

У апошні дзень прыёму дакументаў доступ у карпусы ВНУ будзе адкрыты да 18.00, галоўнае для абітурыента — да гэтага часу трапіць унутр будынка. Прыёмныя камісіі ў апошні дзень будуць працаваць да апошняга абітурыента.

Усяго 46 ВНУ краіны гатовы прыняць каля 49,1 тыс. абітурыентаў, прыкладна 33,1 тыс. з іх — на бюджэтную форму навучання і каля 16 тыс. — на платную. У структуры плануемага прыёму 23,3 працэнта складуць будучыя інжынеры, 11,8 працэнта — будучыя педагогі, 11,2 працэнта — будучыя медыкі і 9,4 працэнта — будучыя аграрыі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»