Грамадства

Забароны на наведванне лясоў захоўваюцца ў дзевяці раёнах Беларусі

Фота з архіва 8 чэрвеня, Мінск . У Беларусі ў дзевяці раёнах захоўваюцца забароны на наведванне лясоў. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, .

Паводле даных на раніцу 8 чэрвеня, чырвоным на інтэрактыўнай карце адзначаны чатыры раёны Брэсцкай вобласці — Брэсцкі, Драгічынскі, Жабінкаўскі і Кобрынскі, а таксама пяць раёнаў Гродзенскай вобласці — Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Зэльвенскі, Свіслацкі і Слонімскі.

У кожнай вобласці краіны ёсць абмежаванні на наведванне лясоў, тым не менш большая частка карты Беларусі пазначана зялёным колерам — хадзіць у лясы там можна свабодна.

Спецыялісты рэкамендуюць перад паходам у лес даведацца актуальную інфармацыю на афіцыйным сайце Мінлясгаса, дзе аператыўна абнаўляюцца даныя аб сітуацыі ў лясах і ўвядзенні мер абмежавальнага характару. Інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў пастаянна актуалізуецца. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»