Грамадства

Ад парасяці на ражне да чураса. Чым частуюць прадпрыемствы Белкаапсаюза на свяце ў Александрыі 

11 ліпеня, Мінск . У рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») традыцыйна прымаюць удзел прадпрыемствы Белкаапсаюза. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ведамства.
У гэтым годзе шэсць арганізацый Магілёўскага аблспажыўсаюза (Кіраўскае, Клічаўскае, Мсціслаўскае, Магілёўскае, Чавускае і Шклоўскае раённыя спажывецкія таварыствы) займаюць гандлёвую вуліцу працягласцю 200 м, дзе могуць размясціцца адначасова 900 наведвальнікаў. Абсталяваны чатыры спецыялізаваныя грыль-зоны і лаўнж-зона.
Кааператары прывезлі шашлык, бульбу фры, смажанкі, пернікі, а таксама квас. «Прадстаўлены шырокі асартымент прадукцыі: як традыцыйныя беларускія прысмакі, так і навінкі», — паведамілі ў прэс-службе.

Можна паспытаць парася на ражне, рабрынкі і кебаб са свініны, а да іх — марынаваную спаржу і драўняныя грыбы.

«Адна з фішак — брэцэль-дог (сасіска ў цесце ў кунжутнай паніроўцы). Для ласуноў — смачныя пончыкі і апетытны чурас. Акрамя таго, можна набыць сувенірную прадукцыю і тавары лёгкай прамысловасці з нацыянальнай сімволікай», — адзначылі ў прэс-службе.
Фота Алега Файніцкага

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»