Захад накрыюць дажджы, а паўднёвы ўсход — гарачыня. Белгідрамет папярэдзіў аб кантрастах надвор’я 10 чэрвеня
9 чэрвеня, Мінск . Дзе ў Беларусі 10 чэрвеня чакаюцца дождж і навальніца, а дзе — летняя гарачыня, расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі, а па захадзе на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 11-17 градусаў цяпла, месцамі — плюс 8-10 градусаў. Днём будзе ад плюс 19 градусаў па паўночным захадзе да плюс 29 градусаў па паўднёвым усходзе.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.






