Спорт

Беларусы ўзялі тры залатыя ўзнагароды ў трэці дзень ЧС па кікбоксінгу WKF у Калумбіі

Фота Мінспорту 24 кастрычніка, Мінск . Беларускія байцы заваявалі 23 медалі ў трэці дзень чэмпіянату свету па версіі Сусветнай федэрацыі кікбоксінга (WKF) у калумбійскай Картахене, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Перамогі на чэмпіянаце свету атрымалі Максім Красноў (К1, да 81 кг, юніёры), Ганна Качан (К1, да 61 кг, юніёркі) і Арцём Алейнік (кік-лайт, да 57 кг). Другія месцы ў сваіх вагавых катэгорыях занялі Іван Чарнецкі (кік-лайт, да 75 кг) і Віталь Пратасевіч (кік-лайт, да 91 кг).

Яшчэ васямнаццаць прадстаўнікоў Беларусі сталі бронзавымі прызёрамі. Пасля трох дзён планетарнага форуму ў актыве нашых спартсменаў 28 узнагарод (8-2-18). Турнір у Калумбіі завершыцца 24 кастрычніка (у ноч на нядзелю па мінскім часе).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»