Сабаленка пераможна стартавала на адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе
Арына Сабаленка. Фота Мінспорту 26 мая, Мінск . Беларуска Арына Сабаленка з перамогі пачала выступленне на адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе,
У паядынку 1/64 фіналу першая ракетка планеты абгуляла ў дзвюх партыях іспанскую тэнісістку Джэсіку Бузас Манейра, якая знаходзіцца на 50-м месцы ў рэйтынгу WTA, — 6:4, 6:2. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 15 мінут. У другім раўндзе Сабаленка сустрэнецца з пераможцай паядынку паміж чэшкай Ліндай Фрухвіртавай (149-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і французскай тэнісісткай Эльзай Жакмо (67). Год таму Арына Сабаленка дабралася да вырашальнага паядынку French Open, у якім уступіла амерыканцы Коры Гаўф.
Фінал жаночага «Ралан Гарос» адбудзецца 6 чэрвеня, мужчыны вызначаць мацнейшага 7 чэрвеня. Агульны прызавы фонд другога ў сезоне турніру серыі «Вялікага шлема» ў 2026 годзе складае рэкордныя 61,7 млн еўра, чэмпіёны ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе заробяць па 2,8 млн еўра.






