Хакеісты мінскага і маскоўскага «Дынама» сустрэнуцца ў расійскай сталіцы
Фота НАК Беларусі 24 верасня, Мінск . Мінскае «Дынама» сёння пачне другую выязную серыю ў новым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі,
Процістаяць падапечным Сяргея Брыліна будуць маскоўскія дынамаўцы. Каманды сустрэнуцца ўжо другі раз у сезоне: 12 верасня на нейтральным лёдзе ў Санкт-Пецярбургу мацнейшымі ў серыі булітаў былі масквічы (3:2). Матч у чацвер прыме «ВТБ Арэна» ў сталіцы Расіі, стартавае ўкідванне назначана на 19.30.
«Два апошнія дні мы працавалі над тактыкай, паступова знаходзім сваю гульню. Ва ўсіх добры настрой, усе гатовы, — сказаў форвард мінскага «Дынама» Станіслаў Галіеў. — Думаю, будзе вельмі хуткая гульня, цікавая і для балельшчыкаў, і для хакеістаў. Трэба навязваць свой стыль, не прапускаць контратакі і менш выдаляцца».
«Зубры» пачалі сезон-26/27 з чатырох паражэнняў, але затым атрымалі дзве дамашнія перамогі. Маскоўскі клуб згуляў ужо восем матчаў, падзяліўшы поспехі і няўдачы пароўну. У табліцы Заходняй канферэнцыі каманды ідуць на суседніх 6-м і 7-м радках, мінчане ўступаюць сапернікам адно ачко.





