Спорт

Кубак Перамогі па пляжным валейболе стартаваў каля Палаца спорту

9 верасня, Мінск . На пляцоўцы каля сталічнага Палаца спорту стартаваў другі розыгрыш міжнароднага турніру па пляжным валейболе «Кубак Перамогі»,

Удзел у спаборніцтвах прымаюць 24 спартыўныя пары з трох краін: па 12 у мужчын і жанчын. У абодвух заліках Беларусь прадстаўлена двума дуэтамі, у дзяўчат таксама выступяць 10 мацнейшых расійскіх каманд, у хлопцаў за прызы паспаборнічаюць дзевяць тандэмаў з Расіі і адзін — з Казахстана.

Мацнейшая мужчынская пара нашай краіны Аляксандр Дзядкоў і Павел Пятрушка трапіла ў групу А разам з двума маскоўскімі дуэтамі, а Іван Ярмаш і Аляксей Кавалеўскі згуляюць у тройцы В з камандамі з Санкт-Пецярбурга і Новага Урэнгоя. У жаночым турніры чэмпіёнкі Беларусі Надзея Цішкова і Вікторыя Сякрэтава стартуюць з матчаў супраць дзвюх пецярбургскіх пар, а Вераніка Гром і Маргарыта Гайшун сустрэнуцца з дзяўчатамі з Калінінграда і Саратава.

Паядынкі групавога этапу пройдуць 9 і 10 верасня, матчы плэй-оф адбудуцца ў пятніцу, фіналы запланаваны на 12 верасня. У мінулым годзе перамогу ў першым розыгрышы Кубка Перамогі ў Мінску ў мужчын атрымалі кубінцы Нослен Дыяс і Хорхе Алая, у дзяўчат уладальніцамі трафея сталі расійскія валейбалісткі Марыя Ягорава і Марыя Лазурэнка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»