Сякрэта расказаў, аб чым заходнія дыпламаты гавораць за закрытымі дзвярыма
Ігар Сякрэта. Фота з архіва 13 лістапада, Мінск . На пляцоўцы АБСЕ больш няма адкрытай, сумленнай і высокапрафесійнай дыскусіі. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сякрэта ў інтэрв’ю выданню Berliner Zeitung, .
Ігар Сякрэта нагадаў, што прынцып адкрытага і сумленнага дыялогу некалі знаходзіўся у аснове работы Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (НБСЕ), якая ў далейшым, пасля падпісання Хельсінкскага заключнага акта, была пераўтворана ў АБСЕ.
«Але, з’яўляючыся ўдзельнікам шматлікіх пасяджэнняў гэтай арганізацыі, я вымушаны са шкадаваннем канстатаваць, што сёння яе работа і дыскусіі часта зводзяцца толькі да абмену нацыянальнымі заявамі. Мае заходнія калегі паводзяць сябе зусім інакш, калі мы размаўляем сам-насам у час кава-брэйкаў. Яны кажуць: «Ты ж разумееш, мне задалі пэўную лінію, я павінен адыгрываць сваю ролю. Але, па сутнасці, я згодны з тым, што ты гаворыш». Я адказваю ім: «Дык і скажы аб гэтым! Скажы, што ў цябе ёсць пытанні — давайце абмяркуем, знойдзем рашэнне або сфармулюем узгодненую пазіцыю, якую можна будзе перадаць у нашы сталіцы», — расказаў намеснік міністра.
Ён падкрэсліў, што на сённяшні дзень у АБСЕ такой адкрытай, сумленнай і высокапрафесійнай дыскусіі больш няма.
IV Мінскую міжнародную канферэнцыю па еўразійскай бяспецы наведаў генеральны сакратар АБСЕ Ферыдун Сінірліаглу. Паводле слоў Ігара Сякрэты, асабісты ўдзел генеральнага сакратара АБСЕ ў рабоце канферэнцыі — з’ява новая, і беларускі бок вельмі яму за гэта ўдзячны.
«Ён імкнецца менавіта да гэтага: вярнуць дыпламатыю ў дзейнасць арганізацыі і ў міжнародныя адносіны, адрадзіць той дух даверу — дух Хельсінкі, які ў свой час дапамог дзяржавам, якія належалі да зусім розных блокаў, сесці за стол перагавораў. Зрэшты, тады была адна важная асаблівасць: дзяржавы не знаходзіліся ў стане адкрытага ўзброенага канфлікту, яны стваралі рамачныя ўмовы для прадухілення вайны. Сёння мы ў больш складанай сітуацыі: канфлікт разгортваецца непасрэдна каля нашых граніц. Аднак важнейшая задача нашага пакалення дыпламатаў — зрабіць так, каб падобная катастрофа не паўтарылася ў будучым», — заявіў намеснік кіраўніка МЗС.






