Рыжанкоў: Беларусь і Нікарагуа актыўна ўзаемадзейнічаюць у палітычнай, эканамічнай і культурнай сферах
Максім Рыжанкоў 27 лістапада, Мінск . Рэгулярныя беларуска-нікарагуанскія кантакты ў палітычнай, эканамічнай і культурнай сферах пацвярджаюць дружалюбны характар двухбаковых адносін. Гэта адзначыў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў на сустрэчы з саветнікам супрэзідэнтаў Нікарагуа па пытаннях інвестыцый, гандлю і міжнароднага супрацоўніцтва Лаўрэана Артэга Мурылья,
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што так і павінны развівацца адносіны паміж сябрамі.
Міністр звярнуў увагу на важнасць праведзеных у гэтыя дні беларуска-нікарагуанскіх мерапрыемстваў, у тым ліку адкрыццё ў Мінску пасольства Нікарагуа.
Максім Рыжанкоў лічыць, што адкрыццё дыпламатычнай місіі Нікарагуа ў нашай краіне — гэта вялікая падзея. Ён звярнуў увагу на намер беларускага боку таксама адкрыць пасольства ў Нікарагуа і паведаміў, што ў першым квартале будучага года беларускі дыпламат павінен прыбыць у нікарагуанскую сталіцу.
Міністр сказаў: «За апошнія некалькі гадоў мы зрабілі значны рывок у нашых адносінах па ўсіх напрамках. Вельмі добра працуе беларуска-нікарагуанская сумесная камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, пятае пасяджэнне якой прайшло ў Мінску. Адбыўся шэраг візітаў палітычных і дзелавых колаў дзвюх краін». Ён адзначыў добрыя паказчыкі ўзаемнага тавараабароту.
Кіраўнік МЗС звярнуў увагу на асабісты ўклад Лаўрэана Артэга Мурылья ў развіццё супрацоўніцтва дзвюх краін: «Вы — сапраўдны сябар беларускага народа».
Фота Віталя Піваварчыка






