Беларусь і Расія правялі кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў па ўкраінскай праблематыцы
Фота з архіва 9 верасня, Мінск . У Мінску 9 верасня адбыўся чарговы раўнд беларуска-расійскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў па ўкраінскай праблематыцы на ўзроўні кіраўнікоў структурных падраздзяленняў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Удзельнікі сустрэчы ўдзялілі асаблівую ўвагу перспектывам палітыка-дыпламатычнага ўрэгулявання ўкраінскага крызісу, а таксама ўзаемадзеянню на міжнародных пляцоўках і гуманітарным пытанням.
Разгледжаны актуальныя пытанні супрацоўніцтва паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Расіі, асобныя аспекты інтэграцыйнага парадку дня, уключаючы графік маючых адбыцца мерапрыемстваў.





