Беларусь і Швейцарыя абмеркавалі перспектывы актывізацыі двухбаковых сувязей
Фота з архіва 14 верасня, Мінск . Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сякрэта прыняў копіі даверчых грамат назначанага Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Швейцарыі ў Беларусі Штэфана Эстэрмана. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
«Бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы актывізацыі супрацоўніцтва Беларусі і Швейцарыі ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых галінах у кантэксце існуючых рамачных умоў, а таксама абмяняліся думкамі аб сітуацыі ў рэгіёне і свеце», — расказалі ў міністэрстве.
Ігар Сякрэта пажадаў дыпламату поспехаў у яго рабоце на карысць далейшага пашырэння беларуска-швейцарскіх сувязей.
Фота МЗС






