Эканоміка
ВУП Беларусі ў студзені-кастрычніку вырас на 2,1%
Фота з архіва 17 лістапада, Мінск . У Беларусі валавы ўнутраны прадукт за студзень-кастрычнік 2026 года павялічыўся на 2,1% да ўзроўню студзеня-кастрычніка 2025-га. Аб гэтым паведамілі ў Белстаце.
Аб’ём ВУП у бягучых цэнах склаў 269,9 млрд рублёў.
Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-кастрычніку 2026 года ў адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга склаў 111,8%.





