У свеце

Літва мае намер адмовіцца ад прыёму мігрантаў па праграме Еўрасаюза

Фота kp.ru 17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літва мае намер поўнасцю адмовіцца ад прыёму нелегальных мігрантаў у рамках агульнаеўрапейскага механізма салідарнасці, замяніўшы гэту меру фінансавымі ўзносамі. Аб гэтым заявіў кіраўнік МУС рэспублікі Марцінас Катэлінас, паведамляюць літоўскія СМІ.

Паводле яго слоў, гэту ініцыятыву падтрымала ўжо Камісія па пытаннях міграцыі Сейма рэспублікі.

Механізм салідарнасці прадугледжвае размеркаванне міграцыйнай нагрузкі паміж дзяржавамі Еўрасаюза. Улады краін самі выбіраюць: выплачваць кампенсацыю або прымаць мігрантаў.

Паводле слоў Катэлінаса, пакуль што незразумела, які фінансавы ўклад трэба будзе зрабіць Літве пасля адмовы прымаць мігрантаў. Гэта высветліцца пасля прыняцця Еўрапейскай камісіяй адпаведных рашэнняў.

Міністр таксама ўдакладніў, што не ўсе мігранты, якія трапляюць на тэрыторыю Літвы, застаюцца ў рэспубліцы. Частка бежанцаў не праходзіць праверку спецслужбаў з-за падазрэнняў у стварэнні пагроз нацбяспекі.

Заява літоўскага міністра прагучала пасля таго, як пяць краін ЕС — Германія, Нідэрланды, Данія, Аўстрыя і Грэцыя — аб’явілі, што ў наступным годзе адкрыюць у Руандзе цэнтр утрымання мігрантаў, якіх дэпартавалі з тэрыторыі Еўропы. У Руанду будуць дэпартаваць тых людзей, якія знаходзіліся ў пяці краінах незаконна. У Руандзе мігранты змогуць пачаць новае жыццё: ім дазволяць афіцыйна жыць, вучыцца і працаваць, а таксама карыстацца сістэмай аховы здароўя. Пры жаданні яны змогуць вярнуцца на радзіму.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»