Грамадства
Да +8°С і ападкі чакаюцца ў Беларусі 17 лістапада
17 лістапада, Мінск . У Беларусі сёння на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі, у асноўным дождж. Аб гэтым расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Будзе воблачна з праясненнямі. Вецер прагназуецца паўднёвы 5-10 м/с, месцамі з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра днём будзе 2-8 градусаў цяпла.
* Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на VIDEOBEL.BY.




