Парасон лепш не забываць. Якім будзе надвор’е ў Беларусі 23 ліпеня
22 ліпеня, Мінск . Дажджы прагназуюцца ў Беларусі 23 ліпеня ў большасці раёнаў, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёвы 3-8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 7-13 градусаў, днём — 18-24 градусы цяпла.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.






