Грамадства

Аддзяленне пасольства Расіі плануюць адкрыць у Гомелі

Фота з архіва 17 ліпеня, Гомель . Аддзяленне пасольства Расіі плануецца адкрыць у Гомелі. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко з саветнікам-пасланнікам пасольства РФ у Беларусі Уладзімірам Ваньке,

Іван Крупко адзначыў, што Расія для Гомельскай вобласці — асноўны партнёр у самых розных сферах. Так, тавараабарот з рэгіёнамі гэтай краіны ў знешнім абароце вобласці складае больш як 80 працэнтаў.

У Расію сваю прадукцыю пастаўляюць каля 500 гомельскіх прадпрыемстваў. У лідарах па аб’ёме экспартных закупак тавараў — Маскоўская вобласць, Масква, Санкт-Пецярбург, Бранская, Арлоўская, Чэлябінская вобласці.

Як было адзначана на сустрэчы, яшчэ адным крокам у развіцці партнёрства стане адкрыццё аддзялення пасольства РФ у Гомелі.

Уладзімір Ваньке падкрэсліў: адкрыццё аддзялення дапаможа вырашаць розныя пытанні па многіх напрамках, будзе садзейнічаць у тым ліку развіццю сумесных інтарэсаў Саюзнай дзяржавы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»