Грамадства

Беларусь і Кыргызстан дамовіліся аб узаемным прызнанні вадзіцельскіх пасведчанняў 

Фота з архіва 5 чэрвеня, Мінск . Падпісана пагадненне паміж урадам Беларусі і Кабінетам міністраў Кыргызстана аб узаемным прызнанні і абмене нацыянальных вадзіцельскіх пасведчанняў. Подпісы пад дакументам паставілі прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын і старшыня Кабінета міністраў — кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Кыргызстана Адылбек Касымаліеў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Акрамя таго, у ходзе афіцыйнага візіту прэм’ер-міністра Беларусі ў Кыргызстан падпісаны шэраг іншых дакументаў. У іх ліку пагадненне паміж Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Беларусі і Міністэрствам працы, сацыяльнага забеспячэння і міграцыі Кыргызстана аб супрацоўніцтве ў сацыяльна-працоўнай сферы, мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Міністэрствам водных рэсурсаў, сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Кыргызстана аб супрацоўніцтве ў сферы насенняводства. Таксама падпісаны пратакол пасяджэння сумеснай беларуска-кыргызскай падкамісіі па супрацоўніцтве ў сферы сельскай гаспадаркі і харчавання.

Заключана пагадненне паміж Беларускім дзяржаўным інстытутам стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС) і Цэнтрам па стандартызацыі і метралогіі пры Міністэрстве эканомікі і камерцыі Кыргызстана (Кыргызстандарт) аб супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі, ацэнкі адпаведнасці і інфармацыйнага абмену.
«Белпошта» і ААТ «Кыргыз пачтасы» падпісалі мемарандум аб намеры і ўзаемавыгадным супрацоўніцтве ў сферы паштовых паслуг і электроннай камерцыі.

Сярод іншых дакументаў — пагадненне паміж Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам і Апаратам паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта Кыргызстана ў Ісык-Кульскай вобласці аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і гуманітарнай сферах.
Падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Мемарыяльным домам-музеем М.В.Фрунзэ, паміж Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі і Кыргызскім нацыянальным музеем выяўленчага мастацтва імя Г.Айтыева.

Сярод тых, хто падпісаў мемарандумы, — Беларуская дзяржаўная філармонія і Кыргызская нацыянальная філармонія імя Т.Сатылганава, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна і Кыргызскі нацыянальны ўніверсітэт імя Ж.Баласагына.

Таксама падпісана пагадненне аб стварэнні дзелавога савета.
Фота Віталя Піваварчыка

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»