Грамадства
Адзіны дзень дэпутата пройдзе ў Мінску 8 ліпеня
Фота з архіва 7 ліпеня, Мінск . У Мінску 8 ліпеня пройдзе адзіны дзень дэпутата. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінгарвыканкаме.
З 8.00 да 20.00 мінчане змогуць прыйсці на прыём да дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.
Прыёмы будуць праводзіцца ва ўсіх адміністрацыях раёнаў сталіцы. Звярнуцца гараджане змогуць у любы з іх незалежна ад месца пражывання і без папярэдняга запісу.






