Веласіпедысткі з Беларусі выйгралі пяць узнагарод чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў і моладзі
Ангеліна Шастак. Фота UEC 12 ліпеня, Мінск . У нямецкім Котбусе завяршыўся чэмпіянат Еўропы па веласпорце на трэку сярод спартсменаў да 18 гадоў і гоншчыкаў да 23 гадоў з удзелам беларусаў,
Праграму кантынентальнага форуму завяршылі мэдысаны — парныя гонкі на трываласць. Сярод юніёрак да 18 гадоў нашы Арына Стрыга і Васіліна Церахава замкнулі пяцёрку лепшых, у юніёраў Дзяніс Бараноўскі і Ілья Янкоўскі сталі сёмымі. У гэтай жа дысцыпліне сярод дзяўчат да 23 гадоў беларускі Аліна Кароткіна і Ксенія Шынкарэнка паказалі дзявяты рэзультат, у хлопцаў Мікіта Бабовіч і Вячаслаў Шпакоўскі таксама закончылі гонку дзявятымі.
З Котбуса нашы велагоншчыкі павязуць пяць медалёў — тры залатыя, адзін сярэбраны і адзін бронзавы. Двухразовай чэмпіёнкай Еўропы ў заліку-U23 стала Паліна Конрад, якая святкавала поспех у омніуме і гонцы на выбыванне. Перамогу ў гіце на 1 км сярод юніёрак атрымала Ангеліна Шастак, якая таксама ўзяла бронзу ў спрынце. У каманднай гонцы (U23) другімі фінішавалі Конрад, Шынкарэнка, Кароткіна і Адэліна Сакун.






