Спорт

Беларусы выступілі на юніёрскім чэмпіянаце свету па бадмінтоне ў Егіпце

Фота з архіва 15 кастрычніка, Мінск . Беларусы завяршылі выступленні на чэмпіянаце свету па бадмінтоне сярод спартсменаў не старэйшых за 19 гадоў у Каіры, .

Планетарны форум сабраў у сталіцы Егіпта каля 400 ігракоў з 47 краін, нашу каманду прадставілі двое спартсменаў у чатырох відах праграмы. У жаночым адзіночным разрадзе Настасся Кічаева стартавала з перамогі над перуанкай Арыянай Муньяр, але ў 1/32 фіналу ўступіла Танві Патры з Індыі. У хлопцаў Святаслаў Салагуб у першым матчы прайграў эстонцу Марці Ёасту.

На старце турніру ў змешаным разрадзе Настасся і Святаслаў выбілі равеснікаў з Румыніі, але ў 1/32 фіналу не справіліся з інданезійцамі. У жаночым парным разрадзе Кічаева разам з расіянкай Настассяй Голубевай выйгралі першы паядынак у дзяўчат з Польшчы, пасля чаго пацярпелі паражэнне ад прадстаўніц Інданезіі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»