Футбалісткі «Дынама-БДУФК» згуляюць з «Дняпром» у 1/2 фіналу Кубка Беларусі
Фота з архіва 17 чэрвеня, Мінск . У мінскім Доме футбола адбылася жараб’ёўка паўфінальных пар розыгрышу Кубка Беларусі сярод жаночых каманд,
Дзеючыя ўладальніцы трафея футбалісткі сталічнага «Дынама-БДУФК» у барацьбе за выхад у фінал двойчы сустрэнуцца з магілёўскім «Дняпром». Фіналісткі мінулага кубкавага сезона спартсменкі «Мінска» будуць сапернічаць з «Віцебскам». Першыя паўфінальныя матчы адбудуцца 4-5 ліпеня ў Магілёве і Віцебску, а гульні ў адказ пройдуць 25-26 ліпеня на сталічных арэнах. Фінальны паядынак адбудзецца 16 жніўня на полі магілёўскага стадыёна «Спартак».
Апошнія шэсць сезонаў жаночы Кубак краіны выйгравалі мінскія дынамаўцы, якія перамагалі ў фіналах «Мінск». У вырашальным матчы 2025 года падапечныя Юрыя Малеева перамаглі саперніц з лікам 2:1. Футбалісткі «Мінска» і «Бабруйчанкі» па восем разоў станавіліся пераможцамі кубкавых турніраў.






