На чэмпіянаце Еўропы па фехтаванні ў Францыі выступяць дзевяць беларусаў
Фота з архіва 16 чэрвеня, Мінск . Беларускія спартсмены пачынаюць выступленні на чэмпіянаце Еўропы па фехтаванні 2026 года ў французскім Антані,
Удзельнікі кантынентальнага форуму разыграюць 12 камплектаў узнагарод — па два асабістыя і камандныя ў кожным відзе зброі. У першы дзень спаборніцтваў 16 чэрвеня будуць вызначаны медалісты ў мужчынскай шпазе і жаночай шаблі. Сярод шпажыстаў выступіць наш Аляксей Рэкіш, у шаблістак прадстаўлены Кацярына Рагачэўская і Яна Собаль.
У сераду мужчыны выявяць лепшых у фехтаванні на шаблях, у ліку прэтэндэнтаў на прызы беларусы Сяргей Кісель і пераможца нядаўняга чэмпіянату Саюзнай дзяржавы Сцяпан Коваль. У гэты ж дзень на дарожку выйдзе рапірыстка Дар’я Уласава.
18 чэрвеня ў заліку рапірыстаў свае паядынкі правядзе прызёр маладзёжнага чэмпіянату свету Ягор Рабцаў, а ў фехтаванні на шпагах у дзяўчат выступяць Кацярына Пашарнёва і Аляксандра Цурская. З 19 па 21 чэрвеня ў Антані адбудуцца мужчынскія і жаночыя камандныя турніры, але без удзелу нашых спартсменаў.
У пачатку месяца Міжнародная федэрацыя фехтавання (FIE) аб’явіла аб поўным аднаўленні правоў беларусаў, але ў Францыі нашы атлеты выступяць яшчэ ў нейтральным статусе, паколькі працэс заявак на турнір праходзіў да рашэння FIE. З нацыянальнай сімволікай беларускія фехтавальшчыкі будуць спаборнічаць ужо на чэмпіянаце свету ў Ганконгу ў канцы ліпеня.






