Рэжысёр канцэрта «Час выбраў нас»: гэта кульмінацыя маёй кар’еры, якая застанецца ў асабістай гісторыі
Агата Мацко. Фота з архіва 12 ліпеня, Мінск . Канцэрт «Час выбраў нас» у рамках «Марафону адзінства» ў 2025 годзе стаў кульмінацыяй кар’еры галоўнага рэжысёра канцэрта Агаты Мацко. Аб гэтым яна расказала ў эфіры праграмы «Рэцэпт сапраўднага беларуса» на тэлеканале «РТР-Беларусь», .
За сваю работу ў рамках «Марафону адзінства» ў 2025 годзе Агата Мацко была ўдастоена Падзякі Прэзідэнта. «Я на самай справе зразумела, што гэта праўда — час выбраў нас. Час выбраў мяне, маю каманду і тых калег, з кім мы стваралі «Марафон адзінства». І для мяне гэта вялікі гонар. Гэта тая кульмінацыя ў маёй кар’еры, якая застанецца ў маёй асабістай гісторыі, у гісторыі майго жыцця», — адзначыла яна.
Паводле слоў рэжысёра, у «Марафону адзінства» ёсць свая перадгісторыя. «Вельмі даўно на базе Палаца Рэспублікі праводзіліся такія мерапрыемствы, калі вобласці прывозілі свае справаздачныя канцэрты. Па сутнасці, гэта была вельмі правільная ідэя — аднавіць гэту традыцыю. Але далей кіраўнік дзяржавы прапанаваў: няхай не рэгіёны едуць да нас, а мы да іх едзем. І гэта вельмі правільна, калі ёсць зваротная сувязь. Больш таго, самі гарады прасілі, каб іх таксама ўключылі ў спіс», — расказала Агата Мацко.
«Марафон адзінства» — гэта маштабная рэспубліканская грамадска-культурная акцыя, якая ў 2024-2025 гадах ахапіла ўсе рэгіёны Беларусі і была накіравана на з’яднанне грамадства, папулярызацыю нацыянальнай культуры і ўмацаванне сувязі людзей з іх гістарычнымі каранямі. У рамках гэтага праекта па гарадах краіны праходзілі бясплатныя канцэрты, фестывалі і культурна-адукацыйныя мерапрыемствы, а кульмінацыяй акцыі стаў грандыёзны фінальны канцэрт у Мінску.






