Прэзідэнт

Лукашэнка аб індывідуальным падыходзе ў сельгасработах: няхай практыкі вызначацца, што ім вырошчваць

15 кастрычніка, Верхнядзвінскі раён . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Верхнядзвінскі раён звярнуў увагу на неабходнасць індывідуальнага падыходу пры правядзенні сельскагаспадарчых работ з улікам практычнага вопыту,

Кіраўніку дзяржавы далажылі аб ходзе асенніх палявых работ. Паводле слоў міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Юрыя Горлава, пры правядзенні пасяўной акцэнт робіцца ў тым ліку на павелічэнні сяўбы азімай пшаніцы. Пры гэтым па рэспубліцы скарачаюцца пасевы азімага трыцікале і азімага жыта. Як растлумачылі кіраўніку дзяржавы, пры кармленні буйной рагатай жывёлы гэтыя культуры не павінны прымяняцца.
Прэзідэнт у сувязі з гэтым пацікавіўся меркаваннем спецыяліста прыватнага прадпрыемства «Чырвоны Бор Агра», на пляцоўцы якога і адбыўся даклад. Асноўным відам дзейнасці сельгаспрадпрыемства з’яўляецца гадоўля і развядзенне буйной рагатай жывёлы для атрымання мяса. Кіраўніка дзяржавы запэўнілі, што на прадпрыемстве для кармлення жывёлы выкарыстоўваюць у тым ліку трыцікале.
«Не трэба адразу выдаваць такія рэкамендацыі, — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да Юрыя Горлава. — Няхай практыкі-вучоныя сядуць і вызначацца на месцы, што ім вырошчваць у Расонскім або Верхнядзвінскім раёне і што — на поўдні».

Прадаўжаецца ўборка бульбы, цукровых буракоў і іншай агародніны. Юрый Горлаў далажыў, што гэтыя работы плануецца завяршыць да 20 лістапада.

«Капуста няхай сабе, але моркву трэба выхапіць хутчэй. А ты хочаш яшчэ да канца лістапада ўбіраць», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
/Будзе дапоўнена/.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»