Лукашэнка павіншаваў работнікаў органаў статыстыкі: за кожнай лічбай — карпатлівая праца каманды
Фота з архіва 23 жніўня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў дзяржаўнай статыстыкі з прафесійным святам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на працягу больш як ста гадоў работнікі органаў статыстыкі захоўваюць нацыянальны фундамент гэтай навукі. Яны ствараюць лічбавую спадчыну краіны, актыўна ўкараняюць перадавую метадалогію і сучасныя IT-рашэнні.
«Сёння айчынная статыстыка выйшла на прынцыпова новы ўзровень, зрабіўшы ўпэўнены крок за рамкі сталай статыстычнай сістэмы, — гаворыцца ў віншаванні. — Вам даверана найважнейшая місія — фарміраванне інстытута кіравання дзяржаўнымі данымі. Вынікам такой работы павінна стаць істотнае скарачэнне нагрузкі на бізнес, грамадзян і бюджэт».
«За кожнай лічбай стаіць карпатлівая праца з’яднанай каманды прафесіяналаў-аднадумцаў, якая верная традыцыям ветэранаў і натхняе таленавітую, патрыятычную моладзь. Дзякуючы вашай кампетэнтнасці і адданасці справе мы маем надзейны базіс, на якім грунтуюцца дзяржаўныя прагнозы, прымаюцца вывераныя кіраўніцкія рашэнні і пішацца аб’ектыўны летапіс развіцця нашай рэспублікі», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім работнікам органаў статыстыкі моцнага здароўя, дабрабыту, міру і поспехаў у імя працвітання роднай Беларусі.





