Прэзідэнт

Уборачная, сяўба азімых і дзяржзаказ. Лукашэнка заслухаў даклад кіраўніка Мінсельгасхарча

Фота з архіва 2 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Юрыя Горлава. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўніку дзяржавы даложана аб завяршэнні ўборкі збожжа, сяўбе азімых і закладцы прадукцыі новага ўраджаю ў стабілізацыйныя фонды. Кіраўнік Мінсельгасхарча далажыў, што збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны на 99,8% плошчаў. Намалочана больш як 9,1 млн т збожжа з улікам рапсу.

Пад ураджай будучага года трэба пасеяць азімыя збожжавыя на плошчы 1,5 млн га, а таксама больш як 450 тыс. га азімага рапсу. Сяўба азімых цяпер у актыўнай фазе, стаіць задача яе завяршыць максімум да 5 кастрычніка.

Аляксандр Лукашэнка асабліва звярнуў увагу на ўборку саломы з палёў, забеспячэнне неабходных тэрмінаў і якасці ўзворвання глебы з захаваннем усіх тэхналогій. Адначасова аграрыі пачалі ўборку агародніны, уключаючы бульбу і цукровыя буракі.

Кіраўнік дзяржавы цікавіўся, як ідзе закладка ўраджаю агародніны ў стабілізацыйныя фонды. Дзяржзаказ неабходна поўнасцю выканаць да 15 лістапада. Міністр запэўніў, што гэта будзе зроблена ў тэрмін.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»