Прэзідэнт

Лукашэнка — педагагічным работнікам: навучаючы і выхоўваючы дзяцей, вы ствараеце будучыню Беларусі

Фота з архіва 4 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў педагагічных работнікаў з прафесійным святам — Днём настаўніка. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Ваша работа — адна з самых складаных і адказных, і я шчыра ўдзячны кожнаму, для каго яна стала справай усяго жыцця, — гаворыцца ў віншаванні. — Менавіта сёння, у эпоху лічбавай трансфармацыі, ваша праца як ніколі каштоўная. Ніводны алгарытм не здольны замяніць чалавечага ўдзелу, мудрай парады, душэўнай цеплыні і падтрымкі, якія гэтак жа, як і веды, вельмі патрэбны вучням».
«Навучаючы і выхоўваючы дзяцей, паказваючы ім прыклад беражлівага стаўлення да нацыянальных традыцый і каштоўнасцей, гонару за родную краіну і народ, вы ствараеце будучыню Беларусі. Упэўнены, у тым ліку дзякуючы вашым намаганням яна будзе паспяховай і мірнай», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў педагагічным работнікам моцнага здароўя, шчасця і душэўных сіл. «Няхай кожны ўрок знаходзіць жывы водгук у вашых вучняў, а іх поспехі дораць пачуццё радасці і пацвярджаюць правільнасць выбранага шляху», — дадаў ён.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём настаўніка
Педагагічным работнікам Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з прафесійным святам. Ваша работа — адна з самых складаных і адказных, і я шчыра ўдзячны кожнаму, для каго яна стала справай усяго жыцця.
Менавіта сёння, у эпоху лічбавай трансфармацыі, ваша праца як ніколі каштоўная. Ніводны алгарытм не здольны замяніць чалавечага ўдзелу, мудрай парады, душэўнай цеплыні і падтрымкі, якія гэтак жа, як і веды, вельмі патрэбны вучням.
Навучаючы і выхоўваючы дзяцей, паказваючы ім прыклад беражлівага стаўлення да нацыянальных традыцый і каштоўнасцей, гонару за родную краіну і народ, вы ствараеце будучыню Беларусі. Упэўнены, у тым ліку дзякуючы вашым намаганням яна будзе паспяховай і мірнай.
Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і душэўных сіл. Няхай кожны ўрок знаходзіць жывы водгук у вашых вучняў, а іх поспехі дораць пачуццё радасці і пацвярджаюць правільнасць выбранага шляху.
Аляксандр Лукашэнка, 4 кастрычніка 2026 года.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»