Прэзідэнт

Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Кыргызстан

31 жніўня, Бішкек . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Кыргызстан,

Борт кіраўніка беларускай дзяржавы прызямліўся ў Міжнародным аэрапорце Манас.
Беларускі лідар 1 верасня ў Бішкеку прыме ўдзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, які прымеркаваны да 25-годдзя заснавання арганізацыі.
У сваім выступленні на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС Аляксандр Лукашэнка абазначыць пазіцыю Мінска па ключавых напрамках работы арганізацыі, агучыць прапановы па яе далейшым развіцці і ўзмацненні статусу на міжнароднай арэне.

Па выніках пасяджэння чакаецца прыняцце шырокага пераліку дакументаў, галоўны з якіх — дэкларацыя 25-годдзя ШАС. Плануецца таксама разгляд шэрага пытанняў у сферах бяспекі, энергетыкі, транспарту, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, лічбавізацыі.

31 жніўня Аляксандр Лукашэнка наведае ўрачыстую цырымонію адкрыцця VI Сусветных гульняў качэўнікаў.

У графіку рабочага візіту кіраўніка беларускай дзяржавы і шэраг сустрэч на палях саміту з замежнымі калегамі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»