Лукашэнка падпісаў указ аб афіцыйных геральдычных сімвалах Службы бяспекі Прэзідэнта
14 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакументам уносяцца змяненні ва ўказ ад 17 сакавіка 2004 года №137 «Аб заснаванні афіцыйных геральдычных сімвалаў Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
У новай рэдакцыі выкладаюцца палажэнне аб эмблеме Службы бяспекі, выява эмблемы Службы бяспекі, апісанне сцяга Службы бяспекі. Дадаткова засноўваецца нагрудны кваліфікацыйны знак Службы бяспекі. Нагрудны знак засноўваецца ў трох класах, якія адпавядаюць класам кваліфікацыі.





