Контртэрарыстычны форум адкрываецца ў Мінску
7 кастрычніка, Мінск . У Мінску пачынае работу Контртэрарыстычны форум,
Форум аб’яднае канферэнцыю СНД па процідзеянні тэрарызму і экстрэмізму, а таксама міжнародную навукова-практычную канферэнцыю РАТС ШАС. Акрамя таго, запланавана правядзенне сумеснага вучэння кампетэнтных органаў СНД і ШАС «Еўразія-Антытэрор — 2026».
На дыскусійных пляцоўках канферэнцыі асаблівую ўвагу ўдзельнікі плануюць удзяліць выпрацоўцы адзіных падыходаў да абароны аб’ектаў крытычна важнай інфраструктуры, процідзеянню фінансаванню тэрарыстычный дзейнасці і кіберпагрозам, у тым ліку выкарыстанню злачыннымі групоўкамі сучасных тэхналогій і сродкаў штучнага інтэлекту.
Работа форуму прадоўжыцца 8 кастрычніка. У час вучэння «Еўразія-Антытэрор — 2026» упершыню будзе арганізавана работа сумеснага аператыўнага штаба. Зводнае аператыўна-баявое падраздзяленне спецпрызначэння з прадстаўнікоў шасці дзяржаў ШАС і СНД прадэманструе спыненне акта тэрарызму на аб’екце з масавым знаходжаннем людзей, а таксама процідзеянне незаконнаму ўзброенаму фарміраванню ў населеным пункце, воднай акваторыі і лясістай мясцовасці.



Мерапрыемства праходзіць пад патранажам кіраўніка беларускай дзяржавы. Прэзідэнт не раз указваў на неабходнасць умацавання міжнароднага супрацоўніцтва па лініі ШАС, СНД і АДКБ з акцэнтам на практычнае ўзаемадзеянне.
Фота Яна Гарбанюка і Андрэя Сіняўскага




