У свеце

Украіна разарвала пагадненне з Беларуссю аб апавяшчэнні аб ядзернай аварыі

Фота з архіва АР 18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кабінет міністраў Украіны спыніў дзеянне міжурадавага пагаднення з Беларуссю аб аператыўным апавяшчэнні аб ядзернай аварыі і супрацоўніцтве ў галіне радыяцыйнай бяспекі. Тэкст адпаведнай пастановы №1140 апублікаваны на сайце ўкраінскага ўрада.

Кабінет міністраў Украіны пастанавіў «спыніць дзеянне пагаднення паміж кабінетам міністраў Украіны і ўрадам Рэспублікі Беларусь аб аператыўным апавяшчэнні аб ядзернай аварыі і супрацоўніцтве ў галіне радыяцыйнай бяспекі, падпісанага 16 кастрычніка 2001 года ў Кіеве».

Міністэрству замежных спраў Украіны даручана інфармаваць ва ўстаноўленым парадку ўрад Беларусі аб спыненні дзеяння пагаднення.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»