У свеце

У Іране заявілі аб спыненні аперацыі супраць Ізраіля

Фота з архіва AP Photo 8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іран спыняе ўдары па тэрыторыі Ізраіля, але ў выпадку аднаўлення ізраільскіх удараў па Ліване атака будзе больш моцнай. Аб гэтым заявілі ў Цэнтральным штабе ваеннага камандавання Узброеных сіл Ірана «Хатам-аль-Анбія», паведамляе агенцтва Fars.

«Пасля балючага адказу праціўніку аперацыя будзе спынена, але калі агрэсія супраць Лівана прадоўжыцца, то на падыходзе будуць значна больш знішчальныя меры», — гаворыцца ў паведамленні камандавання.

Вечарам 7 чэрвеня Іран выпусціў некалькі ракет па поўначы Ізраіля. Атака адбылася праз некалькі гадзін пасля заяў у Іране аб тым, што Тэгеран адкажа на нядаўні ўдар ізраільскай арміі па прыгарадзе Бейрута. Пазней Армія абароны Ізраіля заявіла аб ударах па ваенных цэлях у цэнтральнай і заходняй частках Ірана. Іран у адказ прадоўжыў абстрэлы ізраільскай тэрыторыі.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»