Ратамка прымае міжнародны турнір па конным трохбор’і вышэйшай катэгорыі
Фота з архіва 8 кастрычніка, Мінск . На базе РЦАП коннага спорту і конегадоўлі стартаваў міжнародны турнір па трохбор’і The Ratomka October International Horse Trials, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БФКС.
Спаборніцтвы вышэйшай катэгорыі CCI4* праходзяць у Беларусі ўпершыню з мая 2021 года. Турнір уключае ў сябе праграмы ўзроўню складанасці Гран-пры «4 зоркі» кароткага фармату (CCI4*-S) і ўзроўню складанасці «3 зоркі» доўгага і кароткага фарматаў (CCI3*-L / CCI3*-S). Кіраўнік судзейскай калегіі — суддзя вышэйшага міжнароднага ўзроўню Лес Сміт з Вялікабрытаніі, тэхнічныя дэлегаты прадстаўляюць Італію і Балгарыю.
8 кастрычніка ў Ратамцы пройдуць спаборніцтвы па манежнай яздзе ў фармаце CCI3*-L, заўтра ў гэтай жа дысцыпліне выступяць удзельнікі кароткіх фарматаў складанасцю 3* і 4*. 10 кастрычніка коннікаў і коней чакаюць палявыя выпрабаванні (крос), прызёры турніру вызначацца ў нядзелю па выніках пераадолення перашкод (канкура).






