Інфаграфіка

Правілы бяспекі на дарогах пры галалёдзіцы

Пры галалёдзіцы і снегападзе пагаршаецца кіруемасць аўтамабілем і павялічваецца небяспека заносаў.

Рэкамендацыі вадзіцелям

— выбірайце «зімовы» стыль ваджэння: бяспечная скорасць, дыстанцыя, бакавы інтэрвал;
— выкарыстоўвайце тармажэнне рухавіком на ўключанай перадачы, пазбягаючы рэзкага націскання на педаль тормаза;
— не дапускайце рэзкіх манеўраў, напрамак руху мяняйце паступова;
— павароты трэба рабіць на мінімальнай скорасці;
— пры разгоне дабаўляйце газ асцярожна, асабліва на заднепрывадным аўто;
— зніжайце скорасць пры праездзе прадзімаемых участкаў на трасах, мастах, участках дарог паблізу вадаёмаў і рэк, а таксама закругленнях, спусках і пад’ёмах;
— будзьце вельмі ўважлівымі пры пад’ездзе да пешаходных пераходаў, святлафораў і прыпынкаў: з-за частага тармажэння там утвараецца наледзь.

Рэкамендацыі пешаходам

— пераходзьце дарогу ва ўстаноўленых месцах і толькі пераканаўшыся, што ўсе аўтамабілі паспелі спыніцца;
— выкарыстоўвайце святловяртальныя элементы;
— пры пераходзе праезнай часткі здымайце капюшоны і не адцягвайце ўвагу на мабільныя ўстройствы;
— памятайце, што на слізкай дарозе тармазны шлях аўтамабіля істотна павялічваецца.

З 1 снежня па 1 сакавіка на колах транспартных сродкаў, якія ўдзельнічаюць у дарожным руху, павінны быць устаноўлены менавіта зімовыя шыны.

На маркіроўцы прысутнічае знак у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і сняжынкай унутры, а таксама літары M+S у дапушчальных варыянтах напісання (M&S, M.S, M S). Астаткавая глыбіня малюнка пратэктара — не менш як 4 мм.

Крыніцы: УДАІ МУС, ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»