Хакеісты мінскага «Дынама» завершаць выязную серыю ва Уфе
Фота ФК «Дынама» 26 лістапада, Мінск . Мінскія дынамаўцы сёння правядуць апошні з шасці матчаў запар на выездзе ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі,
Апошнім сапернікам «зуброў» у лістападзе будзе «Салават Юлаеў». Дамашнюю серыю ўфімцы пачалі з паражэння ў дэрбі ад «Ак Барса» 12 лістапада, пасля чаго атрымалі тры перамогі запар. За чатыры гульні «зялёныя» закінулі адразу 17 шайбаў, але і прапусцілі пры гэтым нямала (16). У «Салавата» 32 ачкі і шостае месца на Усходзе.
Падапечныя Сяргея Брыліна за два тыдні ў гасцях выйгралі тры матчы з пяці. У бягучым выездзе ў «Дынама» перамога над «Барысам» (2:1) і паражэнне ад «Металурга» (4:5). З 31 балам сталічны клуб замыкае топ-8 Заходняй канферэнцыі.
«У саперніка добрая і хуткая каманда са значнымі ігракамі. Але мы павінны сканцэнтравацца на сваёй гульні. Мы цяпер у такім становішчы, калі кожная сустрэча вельмі важная. Пастараемся атрымаць перамогу, каб вярнуцца дадому ў добрым настроі», — сказаў абаронца «зуброў» Ксаўе Уэле.
Пяць папярэдніх вочных матчаў мінчан і ўфімцаў заканчваліся за межамі асноўнага часу. У мінулым сезоне каманды гулялі паміж сабой два разы і абмяняліся гасцявымі перамогамі. Першая ў бягучым чэмпіянаце сустрэча «Дынама» і «Салавата Юлаева» стартуе ў 17.00 па Мінску.






