Беларускія паралімпійцы сталі прызёрамі Кубка Добрай волі па веславанні ў Маскве
Настасся Мяснікова. Фота Беларускай федэрацыі веславання 4 верасня, Мінск . Трое беларускіх спартсменаў заваявалі медалі на старце міжнародных спаборніцтваў па веславанні на байдарках і каноэ «Кубак Добрай волі» ў Маскве,
Першыя ўзнагароды традыцыйнага міжнароднага турніру разыгралі весляры з абмежаванымі магчымасцямі. Двойчы сярэбраным прызёрам стаў наш Генадзь Кузура, які фінішаваў другім на дыстанцыях 200 і 500 м у класе VL3. Таксама другое месца на 500-метроўцы заняў Аляксандр Падаляк (VL1), а Настасся Мяснікова паказала трэці рэзультат у дзяўчат (VL1-VL3). Усяго на спаборніцтвах выступілі восем беларускіх паралімпійцаў.
5 і 6 верасня на старт заездаў Кубка Добрай волі выйдуць прадстаўнікі нашай нацыянальнай каманды. На нядаўнім чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ ў Польшчы беларусы заваявалі 7 медалёў (1-1-5). Удзел у турніры на канале ў Маскве прымаюць больш за 800 атлетаў з Расіі, Беларусі, Арменіі, Таджыкістана, Узбекістана і Турцыі.






