Беларускія гандбалісткі згуляюць з армянкамі на турніры ў Балгарыі
Фота handball.by 26 лістапада, Мінск . Беларускія гандбалісткі стартуюць на міжнародным турніры IHF Nations Trophy ў Балгарыі. Гэта першыя афіцыйныя спаборніцтвы для нашай жаночай нацыянальнай зборнай пасля зняцця абмежаванняў,
Сёння ў стартавым паядынку ў Краневе падапечныя Ігара Папругі сустрэнуцца з камандай Арменіі (пачатак гульні ў 20.00). Напярэдадні армянская каманда пацярпела сакрушальнае паражэнне ад балгарскіх гандбалістак — 14:60. Свой другі матч папярэдняга этапу беларускі правядуць 27 лістапада супраць каманды Балгарыі.
У другой групе каманда Расіі разграміла зборную Бельгіі з лікам 41:16. У другім паядынку 27 лістапада расіянкі будуць сапернічаць з камандай Косава, якая сёння сустрэнецца з бельгійкамі. У паўфіналах 28 лістапада згуляюць па дзве лепшыя зборныя з дзвюх груп, пераможца і прызёры стануць вядомы 29 лістапада.




