«Мінус» захаваецца і днём. Якое надвор’е будзе ў апошнюю пятніцу лістапада?
26 лістапада, Мінск . У Беларусі 27 лістапада на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 1 да мінус 7 градусаў. Днём будзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса.
* Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.






